устаў і выйшаў з хаты. Распаглашаецца дзеўка па кірмашох. Усе яго распагалоскі і пагрожкі нічым кончыліся,
МАНИШКА ж. фр. белы нагруднік пад камізэльку; паўкашуляк, шмізэтка.
МАНІЯ ж. грэцк. памяшаньне, памяшаны розумам. Памяшаўся хлапец на зьбіраньні марак. Памяшаньня дастаў з жалю.
МАННА ж. црк. цудоўная страва, якую праз 10 гадоў штодзень зсылаў Бог жыдам у пустыні, манна; манныя крупы, размолатая на дробныя крупкі пшаніца — манна.
МАНСАРД м. фр. сьвяцёлка, салька.
МАНТІЯ ж. шырокая, доўгая, безрукавая вопратка ўжываная як азнака высокай дастойнасьці; плашч, корзна. Каралеўскі, біскупскі, архімандрыцкі плашч, корзна.
МАНУСКРИПТ м. лац. рукапіс.
МАРАЗМ м. вынішчаньне жыцьцёвых сіл; зьнебыткаваньне, сызмор, счаўраньне. Счаўраў хлапец. Вычаўрэлі мазгі са старасьці.
МАРАТЬ што, пэцкаць, пэцкацца, пэцкель, пэцканіна; брудзіць, брудны, бруднаваты, брудзь бруд; мырзаць, мырзгаць, замырзаны, мырзкі, мазгаць, мазраць.
МАРЕВО ср. нанебнае зьявішча, калі ніжнія чыстыя слаіны паветра адбіваюць ў гарэ розныя відокі з зямлі; мяресьціва, мярэсьціцца.
МАРІОНЕТКА (ад наймя італьянца Маріоні), лялька для прадстаўленьняў ў лялькавым тэатры; лялька.
МАРКА ж. фр., знак, значок, наклейка; познамка.
МАРЛИ ср. фр. рэдзенькая скорблая тканіна; нітніца.
МАРМЕЛАД м. рожныя фрукты вараныя ў цукры: мармаляда.
МАРОДЕР м. фр. салдат грабежнік; стар. шыш шышы, шышаваць; разбойнік.