Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/328

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАИС м. расьціна Zea mais; какорыца.

МАКАРОНЫ ж. мн. італьян.; рэзанае на доўгі ценкія гічы цеста; разанцы, локшыны (Карск. Т. І); макарон.

МАКАТЬ што у што; макаць, маканьне, макач, маканец; маканцы, бліны; макалка, у што макаюць.

МАКЛАК, зводчык пры куплі-прадажы; фактар, факторства, фактарнік, фактараваць; махляр.

МАКЛЕР м. ням. на біржах пасрэднік паміж прадаўцом і пакупцом; маклер.

МАКОВКА сам верх; на галавецемя, на дрэвехамёлка.

МАКСИМУМ лац. найбольшы лік, магчымасьць; максімум, максімальны.

МАКУЛАТУРА ж. лац. брудная сьпісаная папера.

МАК м. расьціна Papaver; мак, маковы, макоўнік, макаўка.

МАЛИНА ж. куставік Rubus ideus; маліна, малінавы, маліньнік.

МАЛЫЙ, малы, маленькі, малюк, малец, малюські, малюся, малаваты, мальшышая, маліць, малець.

МАЛОДУШІЕ, маладушлівасьць.

МАЛОИЗВѢСТНЫЙ, малаведамы.

МАЛОКРОВІЕ ср. недакроўнасьць.

МАЛОЛѢТІЕ ср. маленьства, малалецьце, малалетка.

МАЛООПЫТНЫЙ, непрактычны.

МАЛОСВѢДУЩІЙ, малаведны.

МАЛОСТЬ, махатка, макарка, макорынка.

МАЛЬЧИК, хлопчык, хлапец.

МАЛЮТКА, малька, мальцік.

МАМА ж. мама, мамка, мамуся, мамця.

МАМАЛЫГА ж. какоравая (кукурузная) зацірка.