Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/261

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

амакнуўшы ў ваду, брызгаюць кроплямі, краплісты. Краплістым потам зьліўся.

КАПЕЛЛА ж. (ням. Capelle), хор пеўчых або музыкантаў; капэлія, капэльмайстар. Дырыгент капэляй.

КАПЕЛЛА ж. італьян. капліца.

КАПЕЛЯН м. сьвятар пры дамовай капліцы капэлян.

КАПИТАЛ м. грашавая маемасьць; багацьце ў грашах; гатовыя грошы; гатоўка, багацьце; капітал.

КАПИТЕЛЬ ж. лац. архіт. агаловак стаўба з рознымі аздобамі; агаловак, капітэля.

КАПИТУЛА ж, галоўны урад правінціі, кругаколіцы пэўнай спэціяльнасьці (ад лац. Саpus — галава), галоўны урад. Беларусы сяляне вымаўляючы гэтае слова вечна зьбіваюцца, кажуць: каплітула і інш., відаць яно па сазгуччу для беларуса в. труднае.

КАПИТУЛЯЦІЯ ж. вайск. здача гораду ці крэпасьці на варунках; капітуляція.

КАПИТАН м. вайск. старшы афіцэр; капітан.

КАПТЕНАРМУС м. вайсковец ніжшай ступені, які пераховуе вайсковую маемасьць; ключнік.

КАПИШОН м. франц. каўнер каптуром; каптур, нагалоўнік, шлык.

КАПИЩЕ ср. паганская сьвятыня; бажніца, стадола (ад „стод“ фігура божышча „идол“).

КАПКАН м; зьвералоўчая прылада зложаная з двох зялезных дуг на спружынах; запастка, зашчымка, кляпцы.

КАПЛОУХІЙ, у каго астрыжаны вушы; карнавухі.

КАПЛУН м. кладзены птушыны самец; каплун.

КАПРАЛ м. падафіцэр.

КАПРИЗ м. фр. прывярэдлівасьць, гімар, гімэрны, хомар, хаморы, хаморлівы.