Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАНИФОЛЬ м. лац. чыстая шклістая смала між іншым служыць да націраньня смычка; каніфоля, смурга.

КАНОНАДА ж. франц. стральба з гарматаў; гарматны гром.

КАНОНЕР м. фр. гарматнік.

КАНОНЕРКА ж. малы вадаплаў узброены двумя- трымя гарматамі; гарматаўка.

КАНОНАРХ м. грэцк. царк. манах які дырыгуе сьпевамі; дырыгент, рэгент. Аб благім сьпеве кажуць: канархае.

КАНОН м. црк. пастановы апосталаў, ўсесьветных і мясцовых сабораў аб веры і царкоўных абрадах; канон, кананічны, канонік кніга з царкоўнымі песьнямі; канонік, каталіцкі катэдральны сьвятар; кананіст ведны чалавек у царкоўным праве; кананічны датыкаючы царкоўнага права; кананізаваць каго прызнаваць сьвятым.

КАНТА ж. црк. пахвальная, хвалебная песьня, пахвала песьняй; кант, кантычка кніга ў якой сабраны духоўныя песьні. Кантата, лірычная паэма.

КАНТОН м. фр. кругаколіца, краіна.

КАНТ, канцік, абрамоўка па шве вопраткі; абрамоўка, рамцік. Сіняя сукенка з чырвонымі рамцікамі.

КАНУН м. дзень або вечар перад урочыстым сьвятам, перад здарэньнем; конадзень; кануны вечары ў якія вараць ахвяраваныя сьвяту, ці здарэньню стравы і напіткі; названьне ахвярных мядоў.

КАНФОРКА гл. „Камфорка“.

КАНЦЛЕР м. першы міністр (у Нямеччыне); дзяржаўны сэкратар; канцлер.

КАОЛИН м. фарфуровая гліна; разсыністы палявы шпат; гляйбец, глейбнік.

КАПЛЯ ж. кропля, кропка, кропелька, кропіць, крапка, крапаць. Заглади кропами сълъзъ написаніе зълы жизни (Супрасль. рук 290). Дождж пачаў крапаць; крапіла, мяцёлка якой,