Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ИЗЪЯСНЯТЬ што, каму; тлумачыць, выясьняць, выкладаць.

ИЗЪЯСНЕНІЕ ср. тлумачэньне, выклад, выясьненьне.

ИЗЪЯСЬНИМЫЙ, які можа быць выясьненым.

ИЗЪЯТІЕ ср. вызняцьце, вызняты.

ИЗЫСКИВАТЬ, вышуківаць, вынаходзіць, дацякаць,

ИЗЫСКАНІЕ ср. вышуканьне, вынахад, дацяканьне.

ИЗЫТОЖИЦЬ грошы, счотаваць, сасчотаваць.

ИЗЮМ м. зборн. сушаныя вінагрозьдзі: разынкі, граздынкі. Граздынкамі называюць разынкі ў грозьдзях.

ИЗЯЩНЫЙ, дыстынктоўны, дыстынкція.

ИКОТА ж. ікаўка, гікаўка,

ИКОНА ж. грэцк. ікона, абраз.

ИКОСАЭДР ж. грэцк, цела якое мае дванадцаць роўнабочных трыкутнікаў. Гэта адзін з правільных многасьценаў твораных з клуба, зрэзаньнём адсекаў; ікосаэдр.

ИКРА ж. мясістая часьць падкаленьня; ікры.

ИЛЕМ м. ИЛЬМА ж. дрэва Ulmus campestris; бераст.

ИЛИ злуч. або, ці; Ці тое бяры, ці другое. Швагер або жорчын брат.

ИЛ м. буза. Бузаватае дно ў возеры.

ИЛЮЗІЯ ж. франц. абман зроку, чову, выабражэньня; ілюзія, мікраць. Мікрамі называюць іскрынкі і клубікі, якія здаюцца ў вачах перад сном.

ИЛЮМИНОВАТЬ што, франц. прыбіраць агнямі, кветкамі; размалёвываць фарбамі; люмінаваць.

ИЛЮСТРОВАТЬ выданьне, кнігу, франц. аздабляць рысункамі; ілюстраваць.

ИМОВИТЫЙ, маетны.

ИМОВѢРНЫЙ, праўдападобны.