Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ИЗЛИШНІИ, лішні, збытны.

ИЗЛИШЕК, лішкі, лішніца, збытак.

ИЗЛИШЕНСТВОВАТЬ, збыткаваць.

ИЗЛИЦЕВАТЬ што, зьніцаваць, пераніцаваць.

ИЗЛОМАТЬ што, зламаць, сызлом.

ИЗЛУЧИНА, кругавы паварот, або выгіб ракі; закрут, выгіб; зьвязь двох канцоў дугі; разьвіліна.

ИЗЛУЧАТЬ час, пару; улучаць.

ИЗМАЯТЬ каго, змарыць, замучыць.

ИЗМЕЛИТЬ ваду, зьмяліць, мелкі; зрабіць дробным; спарушыць, здрабніць.

ИЗМЕТНУТЬ, вышпурнуць, выкінуць.

ИЗМИНАТЬ што, зьмязджаць.

ИЗМОРОЗЬ ж. замерзшая ў паветры або на рэчах пара; шаць, шэрань.

ИЗМОР м. сызмор. Узяць каго сызморам.

ИЗМОЧАЛИВАТЬ што, разьбіць на валокны, зьвехціць, размызгатаць, разгвазгаць.

ИЗМЫШЛЯТЬ, выдумляць, выдумка.

ИЗМѢНЯТЬ што, даваць адну рэчь за другую, замяняць, перамяняць.

ИЗМѢНА ж. нявернасьць, перамена ў пачуцьцях, ў мысьлях ў адваротную старану; зрада, зраднік, зраджываць; зрада, зрадніцтва, зраджаць.

ИЗМѢНЧИВОСТЬ, зьменчывасьць. Зьменчывая пагода.

ИЗМѢРЯТЬ што, вымяраць, вымерываць, вымер.

ИЗМѢРЕНІЕ ср. вымер памер, спамер.

ИЗМЯТЬ што, скомкаць, скомшыць.

ИЗНАНКА ж. выварат, подшэўка, зьнічка, зьніцная, старана.

ИЗНАРУЖНЫЙ, сызнешны. Сызнешны выгляд.

ИЗНАСИЛИВАТЬ каго, спанясілаваць, згвалціць.

ИЗНАЧАЛА прысл. спачатку.