Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЕЛЕНЫЙ, зялёны, зелянець, зеляніна, зеляпух, зялёністы, зелянявы.

ЗЕЛЕНЩИК м. таргоўнік зеленьню сьлецівам, гардавінай; сьлетнік, гардаўшчык.

ЗЕМЛЯ, зямля, зямны, зямельны, зямляны, зямлець, зямлісты, земляваты.

ЗЕМЛЯК—ЧКА, крывец, крывічка, крыўцы.

ЗЕМЛЯК, пабратым, крывец.

Наша свацьця па жыце хадзіла,
Цяцераў лавіла, пабратыма карміла.
(Дрыс. пав. Вяс. песьня).

ЗЕМЛЯНИКИ ж, ягады Fragaria vesca; поземка, позянка, пазёміца, пазёмачнік (гл. клубніка).

ЗЕМЛЕВЛАДѢЛЕЦ м. зямляўласьнік—ца, зямляўласьніцкі.

ЗЕМЛЕДѢЛЕЦ м. земляроб, ратар, ратарскі, ратарства, ратайства.

ЗЕМЛЕМѢРІЕ, навука і сама чыннасьць мераньня зямлі; каморніцтва, каморнік; мерніцтва, мернік, мерчы. Першае слова агульна народнае, другое — сустрачаецца ў актах і ўжываецца вясковай інтэлігенціяй.

ЗЕМЛЕОБИТАНІЕ ср. зямлеаселасьць, зямлеасельнік.

ЗЕМЛЕОБРАЩЕНІЕ ср. зямлеаварот. Кругаваротны рух зямлі наўкол сонца называецца зямлеаваротам.

ЗЕМЛЕОПИСАНІЕ ср. зямлеапісаньне.

ЗЕМННОЙ, земскі, зямельны. Земскае жыцьцё яго. Зямельны жук. Зямельны пах.

ЗЕМНОВОДНЫЙ, зямнаводны.

ЗЕНИТ м. грэцк. мысьлёвы пункт на небе, прастападна над зямным пунктам; зэніт, прыцінь. Ў сам прыцін, сонца. Знача ў момант самага зэнітнага, найвышэйшага стаяньня сонца на небе, калі сонца займае самае „прытнас“ мейсца.

ЗЕРКАЛО ср. вельмі гладкая мэталічная ці шклянная даска, якая адбівае ў сабе акружаючае; люстра,