ЗАШЕРОШИТЬ, застыршыць, застырка; зашчапіна.
ЗАШИПѢТЬ, засіпець. Зялеза засіпела ў вадзе. Вужака засіпела ў кусьце.
ЗАШПОНИТЬ сталярн. зашпунтаваць, запазаваць.
ЗАШТАТНЫЙ, які ня ўходзіць у рахунак; заўрадны.
ЗАШТОПАТЬ назутку, дзіру у назутцы; зацыраваць, зацыроўка.
ЗАШТУКАТУРИТЬ што, затынкаваць.
ЗАШУМѢТЬ, загаманіць.
ЗАЩЕКОТАТЬ, замучыць шчакоткай; заказытаць, (Гродзк.) закуціняць (Лідзк. пав.), зашчакатаць.
ЗАЩЕЛКАТЬ, засчапаць, засчопны, засчапнуць.
ЗАЩЕЛКА, клямка, зашчапка.
ЗАЩИЩАТЬ, берагчы, бараніць, заступацца; засланяць, асланяць, заскрываць.
ЗАЩИТА, аслона, абарона, заскрыць.
ЗАЩИТНИК м. абаронца, заступнік.
ЗАЭКОНОМИТЬ, зашчадзіць.
ЗАЮЛИТЬ, зажэўжыць.
ЗАЯВЛЕНІЕ ср. заява, заяўны, заяўнік—ца.
ЗВАТЕЛЬНЫЙ, клічны.
ЗВАТЬ, зваць, клікаць, гукаць.
На вуліцы дзеўкі гуляюць, |
ЗВАНІЕ, назоў, назова, найменьне, клічыва.
ЗВОН м. звон, званок, звончык. Звон буніць.
ЗВУК м. згук, голск, зьвяк, зык, Згук, згучны, гучыць, вызгук, гэта слова выражае гук неакрэсьлены: гэта можа быць гук чалавечага голасу, ветру, вады, стральбы і інш. Голск, галсчэць, голскі выражае паняцьце голасу