Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАСѢВАТЬ, засяваць, засяваньне, засеў, засевак, засеўнік, засеўны.

ЗАСЕДАНІЕ, поседні, паседжаньне. Паседжаньне камітэту. Абрыдлі мне вашы штодзенныя поседні ў карчме (Сталіца, Дзіс. п.).

ЗАСѢДАТЕЛЬ аб сябру местовага магістрату; лаўнік.

ЗАСѢКАТЬ каго, што; засякаць, зацінаць, зарубаць.

ЗАСѢКА ж. ссечаныя дрэвы якімі загараджаюць дарогу; завал.

ЗАСѢНЯТЬ, пакрываць ценям; засьціць.

ЗАСѢЧКА, ж. зацін, заруба, карба,

ЗАТАБАНИТЬ, пачаць грабсьці вяслом назад; заплытуняць. Плытуняй човень да берагу. Плытуняй вяслом.

ЗАТАИВАТЬ што, затаіваць, затайны, затаіцца, затайчывы.

ЗАТАЛКИВАТЬ, ЗАТОЛКАТЬ што, куды; заталачываць, запіхаць.

ЗАТАРАТОРИТЬ, затуркацець, загалакаць.

ЗАТАСКИВАТЬ што, куды; зацягаць, зацягацца.

ЗАТВЕРЖИВАТЬ або ЗАТВЕРЖДАТЬ што, замацовываць, зацьвярджаць.

ЗАТВОРЯТЬ што, зачыняць, зачыняньне, зачынлівы, зачынка, зачнік; запіраць, завіраць.

ЗАТВОР м. прылада пры карабіне; запор.

ЗАТВОРНИКНІЦА, пустэльнік які зачыніўся ў манастыры; зачнік, зачніца, зачнае жыцьцё. Зачны мніх. У адзіноце ды ў зачніцтве гадавалася. Кот і ў зачніцтве скорамам карміўся.

ЗАТЕМНЯТЬ што, зацямняць, зацемнены, зацемак, зацьма, зацемкі, зацемна. Чаго ты як злодзей па зацемках сланяешся. Вечны морак, вечныя зацёмкі. Золата і ў зацемку блішчыць.