Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лечы прыспароміць у хату. Зашчадзіў, заашчадзіў капейку. Засобны гаспадар, а глядзі як усё ў засаб кладзе, засобіць на чорную гадзіну.

ЗАПАСНОЙ, заспаромлены, захаваны ў запасе; запасовы, запасны.

ЗАПАСЛИВЫЙ, зпасьлівы, зашчадлівы, засоблівы.

ЗАПАХИВАТЬ, пачынаць араць; заворываць.

ЗАПАХИВАТЬ вопратку, закінуць адну палу на другую; захістаць, захутаць. Захісьні сьвітку ды падперажыся. Захісьні запавескі на вакне. Вышоў не захітнуўшы кажуха на мароз.

ЗАПАХ м. пах, пахучы, пахне. (Гл. „аромат“).

ЗАПАЧКАТЬ што, запэцкаць. Запэцкаў вопратку, рукі.

ЗАПАЯТЬ што, залютаваць.

ЗАПЕРЕТЬ што, зачыніць, зачынены, зачыняць. Зачыні скрыню, дзьверы, акно. Толькі зачыні, але не замыкай на замок. І зачынена і замкнута скрыня. Заворы ўсе цэлы, а дзьверы расчынены. Захутай дзьверы (Biт.).

ЗАПЕРТЬ, прылада да счыняньня; завор. Заворыстыя, на заворах дзьверы.

ЗАПЕЧАЛИТЬ каго, засмуціць, засмута, засмутлівы, засмутлівасьць.

ЗАПЕЧАТЛѢВАТЬ што, запячатаць у пераносным значэньні, ўмацаваць, зацьвердзіць у памяці ў сэрцы; заўражаць, заўражаны, заўражаньне. Вернасьць сваю ён заўразіў крывёй сваей. Заўразіў сабе ў памяці час вайны і руіны. Заўразіліся мне ў памяці словы яго.

ЗАПЕЧЬ што, засьмяжыць, засмажыць, засмага, асмага. Трэба засмажыць бульбу з салам. Смажучыся пячэня прысмагла да катла. Засмаг гарох у печы. Засмаглі вусны. Ласунок гэты ўсё толькі засмажкі зьбірае.

ЗАПИРЯТЬ што, зачыняць. Зачыні Дзьверы, кубел, вакно.