Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЛЕЖ, м. стан ляжачага; залеж, адлог, папар, паклад.

ЗАЛЕДЕНИТЬ што, залядовіць, залядоўлены.

ЗАЛЕПЕТАТЬ, запальпатаць, залепяняць, залапатаць.

ЗАЛИВ м. вада якая ўдалася ў сушу, заліла; затока, затон.

ЗАЛИХВАТ м. хват, хвацкі. Хвацка пяе дзеўка. Хвацкі конь, язда.

ЗАЛИЦОВЫВАТЬ што, паднаўляць старое, закрываць падфарбоўкай, падмалёўкай псаванае; заліхтовываць, заліхтаваць, заліхтоўка. Заліхтоўваць дзіры ў скуры. Заліхтаваў, выліхтаваў старыя мэблі.

ЗАЛОГ м. зарука, заклад. Аддаў у заклад гадзіннік. Узяў ў заклад ад яго рэчы. Гэта будзе нам зарука сямейнага шчасьця. Зарука лепшай будучыны.

ЗАЛП м. адначасовы выстрэл многіх гармат, стрэльбаў; раптуг, раптугом.

ЗАЛУЖИТЬ ральлю, даць ей задзірванець; закінуць, запусьціць.

ЗАЛУПА анат, залупіна, чапец.

ЗАЛУЧИТЬ каго куды, застаць. Як бы мне яго застаць дома.

ЗАЛ (гл. — „Зала“).

ЗАЛЬНУТЬ чым., заліпнуць, загліпнуць, загліпень. Заліп нос. Загліплі вушы.

ЗАМАКУШИНА ж. удар па запатылку; запатыльня, запатыльнік.

ЗАМАЗКА ж. цеста з крэйды і пакосту да залепліваньня вакон; кіт, кітаваць, кітаваньне.

ЗАМАНИВАТЬ каго куды, заманіваць, прывабліваць, прынаджываць.

ЗАМАРЯТЬ, што, запэцкаць, загвазграць. Запэцкаў сабе кашулю. Загвазграў чарнілам пареру.