ДИЛЕМА ж. лац. адмена сылёгізму, з двох і болей умоўных заключэньняў, Прыкл.: Лгаць — Богу грашыць; праўду казаць — людзей угнявіць; дылема, двотрап.
ДИЛЕТАНТ ж. італьянск. чалавек які займаецца навукай або мастацтвам не па прафэсыі а для забавы; дылетант, верхахват, верхахвацтва.
ДИЛИЖАНС м. франц. балагола, балаголка.
ДИНАМИКА ж. грэцк. навука аб руху цел, аб парушаючых сілах; дынаміка, сілаведзтва.
ДИНАСТІЯ ж. грэцк. род, пакаленьне з якога выйшла некалькі пачародна пануючых асоб; дынастыя, род.
ДИПЛОМ м. грэцк. дарчая грамата; грамата на дастойнасьць, маетнасьць; грамата або пасьведчаньне вышэйшай вучомнай установы на вучоную ступеню або на найменьне: дыплом, грамата.
ДИПЛОМАТІЯ ж. грэцк. спачатку азначала навуку аб старадаўных граматах і дакумантах, цяпер азначае навуку аб ўзаемаадносінах дзяржаў; дыплёмація, дыплёмат, дыплёматычны.
ДИРЕКТОР м. лац. кіраўнік, зьверхнік, ладар, дырэктар.
ДИРЕКЦІЯ ж. лац. кіраўніцтва, зьверхніцтва, ладарства, дырэкторыя.
ДИРИЖИРОВАТЬ гав. аб музыцы, дырагаваць, дырыгент, дырыгенцтва; кіраваць.
ДИСГАРМОНІЯ ж. грэцк. разгалосіца.
ДИСЕНТЕРІЯ ж. грэцк. крывавая лякса; крываўка.
ДИСЕРТАЦІЯ ж. лац. невялікая вучоная праца, якая мае на мэце апраўдаць адну або некалькі вучоных домневак; досьлед, разважаньне.
ДИСИДЕНТ м. лац. чалавек другой веры, які непрызнае пануючай веры; чужавернік, чужавер, дысыдэнт.
ДИСКАНТ, самы высокі с паміж пеўчых галасоў; дышкант.