Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДЕТАЛЬ ж. франц. часьці ці драбніцы пры мастацкай апрацоўцы цэлага: драбніца.

ДЕФЕКЦІЯ ж. лац. пашкоджаньне, надпсаваньне, панішчаньне.

ДЕФИЛИРОВАТЬ франц. прахадзіць цэраманіяльным ходам; дэфіляваць, крочыць.

ДЕФИНИЦІЯ франц. выясьненьне, тлумачэньне.

ДЕШЕВЫЙ, танны, таннець, таннінка, таннасьць; дзешавы, дзешава, дзешавей, дзешавізна, дзешавіць, дзешавіна, дзешаўка.

ДЕШИФРИРОВАТЬ фр. што разьбіраць цыфровае пісьмо, або умоўнае; разчытываць, адшыфровываць.

ДИВАН м. турэцк. лаўка зазвычай абітая тканінай з прыслонам; услон, тапчан, канапа. Даўней тапчаны і услоны рабілі у нас шырокіе і абівалі тканінай ці скурай, поўсьцю наверх; канапа мае з заду апорышча для плеч і поручы па канцох.

ДИВЕРСІЯ ж. франц. адвалока, адвод; адцяганьне воражых сіл фальшывай трывогай; клюдзьга (ад „клюдзіць“ блутаць сьлед).

ДИВЕРТИСМЕНТ м. франц. паказ на сцэне з народнай гульбой; ігрышча, пагульба.

ДИВИДЕНТ м. лац. часьць пры дзяленьні зыску; дывідэнт.

ДИВО ср. агульн. слав. дзіва, дзіўны, дзіўнасьць, дзіўна, дзівіць, дзівіцца, дзівавацца, дзівак, дзівачыць, дзівачка, дзівец, дзівосы, дзівосны.

ДИДАКТИКА ж. грэцк. мастацтва вучыць, даваць навучаньне; вучомніцтва, вучомецтва.

ДИДАСКАЛ, прапаведнік або павучаючы пісьменьнік; вучмаг, вучмец.

ДИКІЙ агульн. слав. дзікі, дзічэць, дзікасьць, дзічыцца.

ДИКАРЬ м. чалавек дзікі; дзікун, дзікунства, дзікунскі.