ДЕПУТАТ м. фран. выбраны, ад ураду або ад грамадзянства дзеля пілнаваньня ходу справы; выбарны, выбарнік, выбарніцкі, дэпутат,
ДЕРБИТЬ, сьвярбець, кучыць, рымсьціць,
ДЕРГАТЬ, ДЕРГИВАТЬ, пацягаць урыўкамі; торгаць, турзаць, скубаць. Адзін штоўхае, другі моргае. Наскубі сена. Рыба скубе і паплавок моргае. Сабака турзае за полы. Турзануў за бараду.
ДЕРГОТА ж. сутаргі, торганьне, торгаўка, потарга, хвароба пры якой, якую келечы часьць цела безупынна торгае.
ДЕРГУНЧИК м. цацка, папяровая лялька ў якой ўсе чэлясы пушчаюцца ў рух пры помачы пацяганьня ніткай; гайдук.
ДЕРГАЛКА ж. драўляны ці жалезны крук якім скубуць са стогу ці тарпы сена; крук, скубель.
ДЕРЕВНЯ ж. сялянская аселасьць зложаная з многіх сяліб, гаспадарак; вёска, вясковец, вясковы, вяскоўшчына, веські. Мы людзі веськія (Новагр. п.).
ДЕРЕВО ср. агульн. слав. дрэва, дрэўляны, дрэўлясты, дрэўка, дравіна, драўляністы, дравянець, драўлянка, драўлянік, зроблены з дрэва.
ДЕРЕВЯНОЕ МАСЛО, аліва.
ДЕРЕТЬ што, дзёрці, дзярматаць, дзёрсткі, дросткі.
ДЕРЖАТЬ што, узяўшы не выпускаць, сьціскаць у руках, не выпускаць; дзяржаць, дзяржыцца, дзяржаньне, дзержні, дзяржак; трымаць, трымацца, трыманьне.
ДЕРЗНУТЬ, адважвацца, пасягаць, мець адвагу, мужства; паўзяцца, паўзятны, паўзяцьце, зухнуць, зухвальства, зухваласьць.
ДЕРЗКІЙ, настырлівы, настырчыва, настырайца, настырчывасьць. Не настырайся, чаго настырыўся?! Настырыўся, як кот супроць сабакі. Нахраплівы, нахраплівасьць, нахрапам. Нахрапам улез у хату. Нахраплівасьць яго меры ня мае