Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДВОР м, мейсца пад жылым домам з прыналежнымі будоўлямі і агародай; сяліба. Двор у нашай мове азначае тое, што па расійску „усадьба“, „поместье“. Дворышча жылы дом для комунальнай, радавітай сямьі. Даўней у нас жылі пераважна дворышчамі, семьямі па 10—50 душ; для гэткіх сямей будавалі вялікія хаты. Цікава адзначыць архітэктонічную асобнасьць дворышч: жылы канец дворыча выяўляў вялікую сьвятліцу са стаўбом пасередзіне які называлі „князем“, „князьком“, „канём“, „турам“; на „каня“, „князя“ зыходзіліся ад чатырох сьцен маціцы і на яго сьпіраліся. Гэткія дворышчы вядомы толькі з архіўных дакумантаў.

ДВОРЕЦ м. палац, палацовы, палацовец; арх. хорам.

ДВОРНИК, работнік і вартаўнік пры доме; брамнік.

ДВОРНЯГА, сабака, кундаль, кундыс.

ДВОР, агароджаны пляцок каля дому, заценены прыдомнымі будоўлямі; панадворак, дзядзінец, дзяцінец, надворак.

ДВОРЕЦКІЙ, кіраўнік панскага дому; дамавер, дамарадзкі, дамарад, дамараднік.

ДВОРЯНИН м. чалавек які прыналежыць да прывілейнага стану; дваранін, шляхціц.

ДВОЮРОДНЫЙ, збрат-дзеці; зродны-ная. Зродны брат, сын брата бацькі, або брата маці — дзядзькі, а такжа сястры бацькі, ці сястры маці — цёткі.

ДВУПОЛЫЙ, двуплосны, ад „плосьць“ — рас. „пол.“.

ДВУБОРТНЫЙ, дубальтоўны.

ДВУСМЫСЛЕНЫЙ, двузначны.

ДВУХСТИШІЕ, двоверш.

ДВУЦВѢТНЫЙ, двойбарвы, двойколерны.

ДВУЛИЧНЫЙ, двааблічны.

ДВѢНАДЦАТЬ, дванадцаць.

ДВѢСТИ, дзьвесьце, дваста.

ДЕБЕЛЫЙ, пухкі, тоўсты, гладкі.