Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГРАНИТ м. граніт, дзікі камень.

ГРАНЬ ж. кант, руб, брыж, грань.

ГРАНИЦА ж. рубеж, мяжа, дукт. Найраней у нашай літэратуры выступае слова рубеж, пазьней мяжа і граніца, і ўрэшце, дукт. Слова рубеж праўдападобна — аугульна-славянскае, прынамні многія славянскія, мовы ўжываюць яго ў тым-жа значэньні як і ў нас, дзеля абзначаньня граніцы. Паходзіць яно ад славянск. „рубить“, сеч. Часта ў старой нашай літэратуры ўжывалася ў значэньні рас. „предѣл“, польск. „kres“. У народнай нашай мове цяпер не ўжываецца, хоць ведама ей слова руб, ў значэньні рас. „грань“. Граніца, паяўляецца ў актовай мове не пазьней XVI ст., слова аднаго і таго-ж караня з: гранка — кантовы скрыль пчалінай, вузы даўней — а ў некаторых беларускіх гарадах і дагэтуль, — зьвязка шрыфту набранага да друку; грань, востры выступ, вугол на чым колечы; граніць рабіць канты на рэчы не канцястай, а такжа, у ратайстве, ўзначэньні дзяліць поля на лехі. Цікава адмеціць, што ў некаторых мясцох, прыкл. каля Вяліжа, граніцай называюць ляху, рас. „грядка“. Пасеяў граніцу калапень і 10 граніц капусты пасадзіў. Пасколькі ў старой літэратуры рубеж і граніца ўжываюццца дзеля абазначаньня лініі раздзяляючай зямлю, то мяжа ня мае гэтага значэньня. Яна абазначае не заараную баразну зямлі, як разьдзел паміж ральлёй. У значэньні разьдзяляючай лініі слова мяжа пачало быць тасаваным толькі ў апошнія часы. Слова дукт у значэньні граніцы, рубяжа, пачынае сустрачацца ў актах XVII ст. У жывой мове ўжываецца больш паміж інтэлігенціі, ў Лепэльскім павеце. Дукт слова лацінскае.

ГРАФА ж. рыса на паперы якая дзеліць яе на стаўбцы, клеткі і лініі; рубрыка, стаўбец.

ГРАФИН м. франц. шклянная бутля, звыкла з добрага шкла да падаваньня на стол напіткаў; букач, букатка; калі з доўгай шыйкай гусец, гусачок, гусак.