ваць, рабунак; лупіць, лупежа, лупежнік. Аблупілі па дарозе, грабіць, грабежнік, грабежа.
ГРАБЛИ ж. мн. ручная прылада да зграбаньня; складаецца з галоўкі у якой ад 10 да 16 зубоў і з доўгай ручкі грабавіла, грабаўя; граблі, грабельцы. Грабкі сталовыя „вилки“, да браньня яды. Грабзаць, шарыць рукамі. Грабзнуў рукой па плячах. Што ты грабзаешся па паліцы. Грабзаецца, лёзе на гару. Мядзьведзь грабзнуў лапай.
ГРАБ м. дрэва, белы бук; бераст.
ГРАВЕР м. ням. майстар які выразае рысункі для аддрукаваньня іх, на дрэве, медзі і інш; рытар, рыцец — рытарскае далатцо; рыць, выразаць далатцом.
ГРАВЮРА ж. рыціна.
ГРАВІЙ м. фр. буйны пясок; жвір, грант.
ГРАДУС м. лац. ступень. Акружнасьць або круг дзеліцца на 360 градусаў; градус.
ГРАДАЦІЯ ж, разьбіўка, распадзел чаго на градусы, на ступені; градація,
ГРАД м. замерзшыя ў паветры дажджавыя кроплі: град, градзіна, градны, градовы, градабой.
ГРАД м. горад.
ГРАДОНАЧАЛЬНИК м. начальнік гораду; гараднічы.
ГРАЖДАНИН м. кожды чалавек які уходзіць у склад народу, зямлі, дзяржавы; грамадзянін, грамадзянскі, грамадзянства, грамадзянскасьць.
ГРАМОТА ж. уменьне чытаць і пісаць; граматнасьць, граматны.
ГРАНАТА ж. ням. гарматны разрыўны набой, пустая куля напоўненая порахам з устаўленым у сьвішч запалам; граната.
ГРАНАТ м. фрукт цёплых краёў Punica granatum гранат.
ГРАНДІОЗНЫЙ франц. вялічэзны, аграмадны, урочысты.