Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на мяркаваць з таго што у XVIII ст. апрасьцеўшую, зьбяднеўшую шляхту паны называлі „шляхціц ад вашэці“, зн. пад селяніна, які ў абхожаньні выказуе вядомую таварыскую агладу. Цяпер слова ваша старыкі сяляне гавораць ў знач „Вы“. Васпан, васпаня, васан, па моему, хоць можа мыляюся, слова тагож парадку што госпад, і господін у якім пачатковае прыдыховае, г. перашло ў в, (зраўняй для прыкладу — госпад, з формай оспод, осподни); магчыма што і канцавыя д і н разьвіліся незалежна ад польскага ўплыву, а тады, і слова пан, магло атрымацца самаістым шляхам ад нейкага праарыйскага караня: (гос|вас|па|н|д). Урэшце, апошнімі часамі маецца паварот да старога гаспадар (Нарцызаў „Важная фіга“) як да эпітэту ў знак ветласьці. Некаторыя ужываюць і слова гаспадзін, але гэта апошняе ёсьць найнавейшы ў нас уплыў русыфікаціі. Я пропанаваў бы ужываць у знач ветлага рас. „Вы“, слова ваша; у знач. рас. господин, слова пан.

ГОСТЬ м. госьць, госьця, гасьціць, гасьціннасьць, гасьцінец падарунак госьця, або з гасьціны, агульна падарунак; гасьцінніца дом у якім госьцяць, астанаўліваюцца падарожныя.

ГОСТИННАЯ, сьвятліца, пакой дзе прыймаюць гасьцей; сален, гасьцінная.

ГОСУДАРЬ м. валадар, вярхоўны валадар зямлі; гасподар, гасподарскі, гасподарства; дзяржаўца. Гэтым апошнім тытулам маскоўскія цары часам тытулавалі каралёў польсках у часе разьмірья каб зазначыць, што яны выбраныя не патомныя, як бытцам ім, царом, не раўня.

ГОТОВИТЬ што, прыгатаўляць, прыгатоўлены, прыгатовывацца.

ГОФРИРОВАТЬ франц. гафраваць, дробна выгібаць, набіраць складкі.

ГРАБИТЬ што, каго; зграбаць граблямі у адну кучу; грабіць, грабцы тыя што грабуць, зграбаюць; грабленьне. Забіраць сілай, гвалтам; раба-