Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГОРЛИЦА ж. адмена галубоў Columba turtur; турок, стар. горліца, сінагорліца.

ГОРЛАНИТЬ, зяпаць, галёкаць, крычаць, крыкач, зяпель, той, хто крычыць, зяпае.

ГОРНИЦА, сьвятліца, пакой.

ГОРНИЧНАЯ ж. пакаёўка.

ГОРНОСТАЙ зьвярок Mustella erminea; гарнастай.

ГОРН, ГОРНИЛО ср. горан, гарно.

ГОРНІЙ, наўзгорны, наўгорны, нагорны.

ГОРОДИТЬ што, абнасіць агародай, плотам, тынам, наагул — клеціць, будаваць; гарадзіць, гарадзьба, агарода, гарод агароджаны кавалак зямлі, гародчык малы гарод, кветнік.

ГОРОД м. горад, гарадзкі, гараджанін. Даўнёй у нас разрожнівалі горад і места, цяпер часта горад і места прымаюць за адно і тое-ж і зьмешваюць; пад словам, горад разумелі часьць гораду абнесеную агародай замак, ням. Burg, местам называлі рэшта дамоў гораду. Зам. горад, пішуць цяпер место пад уплывам польшчыны. Не люблю я места, па расійску — горад, бо надта-ж там цяснота і вялікі сморад (Бурачок). Калі ў XVI ст. уводзілі па гарадох у нас майборскае права, то адначасова істнавалі два суды па гарадох: грозкі г. зн. замковы, крэпасны і местскі г. зн. грамадзянскі, мяшчанскі.

ГОРОСКОПІЯ ж. варажба паводле гвёздаў гараскопія.

ГОРОХ м. расьціна Pisum; гарох, гарохавы, гарошак, гарохавіны, гарохаўка, гарохавіна, гарошына.

ГОРСТЬ, ямка далоні з пальцамі, мера чаго загорнутага аднэй далоньню і пальцамі; жменя, горсьць; загорнутае двумя горсьцямі — прыгаршчы.

ГОРТАНЬ ж. дыхавое горла з галоўкай або коўцікам, ад якога ідзе пакрываючы яго ў часе глытаньня язычок — горцік; дыхніца.