Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГОРДЕЦ м. чванлівец, пышлівец. Няма чаго чваніцца, чванства сваё паказываць і так усе цябе чванліўцам завуць. Пышліўца гэтага трэба асадзіць.

ГОРЕ ср. бяда, няшчасьце, злыбяда, напасьць; гора, гараваць.

ГОРЕМЫКА, гарапашнік.

ГОРЕСТЬ ж. жуда, нуда, жупота, смутак, бядаваньне, туга, гарота. Пажупіў Грышка з жонкаю (Сержп. стр. 7). Пабядавалі дзед з бабай, пабядавалі ды што рабіць. Жыцьцё наша цяжкое, гаротлівае. Жыцьцё жупатлівае.

Тужыла, бядзіла салаўёва мамка,
Што-ж майго салавейка з палёту нет?
(Шэйн Т. І. ч. 2 с. 53, Арш. пав.).

ГОРЕЧЬ ж. горыч, гарчыня, горкасьць, гарчыя. Гавораць яшчэ ў знач. горкасьці, — чэмяр. Чэмярна на душы, на сэрцы. Жыцьцё грудай пасьцелена, чэмярам пасеяна.

ГОРИЗОНТ м. грэцк. акрай зямельнай паверхні наўкол глядача, дзе бытцам прытыкае неба да зямлі; небасхіл, кругавід, кругазор. Круг паняцьцяў чалавека, граніцы таго, што ён можа абняць вокам свайго розуму, паводле ступені свойго умысловага разьвіцьця; кругазор.

ГОРИЗОНТАЛЬНЫЙ, які ляжыць ў ровень зямлі, мора: на што свабодна спушчаны прастапад падае пад простым кутом; паземы, паземны, падольны.

ГОРИСТЫЙ, гарысты, гаравісты, гаравіты.

ГОРЛО ср. вузкі праход, трубка ў сярэдзіне шыі якая мае два праходы: дыхніцу або горла дыхавое, якога галоўка зьверху выстае і творыць — коўцік, рас. „кадык“, і горла, ласьціва — глонаўка, праз якую праходзіць страва, яно ляжыць ззаду за дыхніцай, ўшчыць на хрыбетках; глоткай, глонаўкай, глытаюць, дыхніцай — дыхаюць; горла, гарлавіна, гарляк, гарляны, гарлаты, гарласты.