Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёй заказіўся. Вурзпель, вурзпляўка, хворы—рая на вурзплю.

ГОНТ м. шырокая лучынка да крыцьця страхі, калі шчапаная: драніца, цёс, поцес; калі пілаваная — гонт. У смаленшчыне называюць шчапаную драніцу дор, дорніца. Дорам крытая хата.

ГОНОШИТЬ што, спароміць, зьбіраць, шчадзіць; кантопіць. Прыкантопіў капейку і добра. Скупіндзя гэта кантопіць грошы, а ў бядзе не паможа.

ГОНЧАРЬ м. (ад горан), майстар які вырабляе з гліны начыньні; ганчар, ганчарства; насьмешліва: гаршкаль.

ГОРА ж. агульн. слав. гара, горка, горны, гаранскі.

ГОРЬКА ж. пагорак, узгорак, грудок.

ГОРЕЦ, жыхар. гор; гаранін, гаранка, гаране, гаранскі,

ГОРБУШКА ж. адрэз ад караваю хлеба, зрэзак караваю, бохана, булкі хлеба; акрайчык, капырок.

ГОРНИЦА ж. чыстая палавіна сялянскай хаты; сьвятліца, станція.

ГОРЕНКА ж. сьвятлічка над хатай; салька, сьвяцёлка, гоўбчык, гаўбец.

ГОРАЗДО прысл. шмат, горазна (Смал.),

ГОРБ м. кождая выпукласьць на плосмені, агульн. слав. горб, гарбы, гарбіна, гарбаціна гарбок, гарбыль, гарбач, чалавек гарбаты; гарбісты, гарбаваты, горбкі, гарбасты, гарбець, горбіць, горбіцца, гарбацець, гарбаносы. гарбаплечы. Ты кладзі яго пласмом, а ён ляжа гарбом. Старэе, гарбее. Касавокі, крывы ды гарбаты, што чорт рагаты.

ГОРДЫЙ, надуты, натапоршчаны, насторшаны, настабуршаны; чванлівы, пышны, напышаны, гордзівы, думны.

ГОРДЫНЯ ж. чванства, пыха, дума.