Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГОЛЫИ агульн. слав. голы, галець, голь, галізна, галяк, галец, галыш, галасьцень.

ГОЛЫТЬБА, галота, галастра, галасьцьва, галацьва, галцяйства.

ГОЛѢМЫЙ црк. вялікі, слаўны.

ГОМЕОПАТІЯ ж, лац. спосаб лячэньня, абаперты на пераконаньні, што кождае лякарства нішчыць тую хваробу, якую само выклікае, або ей падобную, тады як алеопатія або спосаб агульнапрыняты, паступае адваротна, кіруючыся змагацца з хваробай лякарствамі проціўуплываючымі. Акром таго гомеопація зазвычай дае лякарствы ў вельмі малых дозах; гомеопація.

ГОМИЛЕТИКА ж. лац. багаслоўская навука, якая тлумачыць тэорыю царкоўнага прапаведніцтва і гісторыю працаведніцкай літаратуры; гомілетыка.

ГОНЕНІЕ, сьцігаваньне, сьцігомы, сьігар, сьцігач, прасьледываньне, прасьледаваны, прасьледаўлік; ганежа.

ГОНКИ мн. сугонкі, здагонкі, выперадкі, перагонкі.

ГОНОРАРІЙ м, лац. адноразовая плата за інтэлігенцкую працу літэратару, доктару; гонарар. Добра адпавядае гэтаму паняцьцю слова дзякло, якое сустрачаецца ў нашай старой літэратуры ў знач. дагэтуль не акрэсьленага падатку, а ў народнай мове, пункт у пункт, у тым значэньні што і гонарар. Я прынясла доктару дзякла за лячэньне — капу яечак (Барыс. пав.). А сколькі-ж дзякла, войчанька, возьмеця за вянчаньне (Празарокі, Вілейск. пав.). Каля Ільлі, Віл. пав. і каля Кабыльнік, Сьвянц. пав. ужываюць слова дзякло такжа і у значэньні дабравольнага датку, як бытцам ўзяткі. Дай пісару дзякла рубель, то і прытчэй выдасьць паперы. Занясі вучыцелю дзякла — яечак, каўбас; то і вучыць лепш будзе (Сьвір, Сьвянц. пав.).

ГОНОРЕЯ ж. грэцк. хвараблівае цячэньне з мачавых чэлясаў; вурзпель. Вурзплівая баба. Вурз-