Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляць, гукаць, дудукаць, зюкаць зяпаць. Казаць, выражае паняцьце высказу не ўзаемнага, а ад першай, другой, ці трэцяй асобы. Я казаў ім каб яны пагаварылі аб гэтым. Яны (ён, яна) прышлі і сказалі мне. Ня буду казаць вам аб тым, што людзі мне пераказывалі. Гаварыць могуць паміж сабой двоя, ці многа людзей, прычым разумеецца, што мова іх мае спакойны характар. Мы пагаварылі і разышліся. Яны седзячы за сталом гаварылі аб усім (але нельга — казалі аб усім). Гаманіць, знача гаварыць голасна, паднятым голасам, сярдзіта, запальчіва, сварыцца крычаць. Гаварылі, гаварылі і раптам загаманілі! Пагамані ты, бацька, на свайго хлопца. Гаманлівы быў сход; — крыклівы, сварлівы. Порах, порах па дарозе, што за гоман па дуброве (Безс. 43). Галакаць — гаварыць крыкам, крычаць (польск. hałasowac). Чаго ты галакаеш як у крачме ці лесе. Як толькі зьбяруцца, зара ўсе разам і загалакаюць. Галёкаць — крычаць на ўвесь голас. У лесе галёкаюць склікаючыся. Гутарыць, адпавядае расійскаму „бесѣдовать“, гаварыць спакойна, разважна. Гутарка — рас. „бесѣда“. Размаўляць — сярэдняе па значэньню паміж — гаварыць і гутарыць. Гукаць тое-ж што і дудукаць. Ой я толькі, матулічка, ў галоўках стаяла, сардэчна гукала. Дзіс. п. (С. 8. 184). Дудукаць — вясьці размову прыніжаным голасам, прыязную, спакойную, безабьектную, а так аб усім, рас. „калякать“. Старыя сойдуцца вечарам, пасядуць на прызьбе і дудукаюць сабе. Зюкаць — гаварыць голасным, сьвістучым шэптам. Што вы там зюкаце, зюзюкаеце па кутох! Маўчы, ані зюкні. Запаць, бязсільна крычаць, крыкліва і бязсэнсу гаварыць (ад „зяпа“ разінутая пасьць, глотка). Не зяпай ты ўжо, ніхто цябе ня слухае. Зяпае, аж вушы тратчаць, а слухаць няма чаго. Зяпайла — крыкун, беззьмястоўны прамоўца.

ГОВѢТЬ, ГАВЛИВАТЬ стр. жыць, быць; цяпер: пасьціць, прыгатоўвацца да споведзі. Загавіны