Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дыхнуць, ні глынуць. Вада паглынула дабытак. …узяў прычасьце, але не пракаўтнуў яго (Сержп. 24 с.). Каўтае як гусак клёцкі, Лыкні крыху вады, Ен ужо ня лыкае, а локча гарэлку.

ГЛОТОК м. глынок, глыток, каўток, глыцень, лык.

ГЛОТКА ж. глотка, глытніца, глонаўка, гланка, лыкніца, коўтніца.

ГЛУБИНА ж. глыбіня, глыбата, глыб, глыбежа, глыбей, глыбчэй, глыбокасьць, глыбіць, глыбавіна. Глыбокае мора, глыбокая рака. Што глыбей, то лепей. Глыбчэй апусьці кручок у вудзе. Там не далека ад берагу ёсьць глыбавіна. Глыбежа там незьмяроная.

ГЛУБОКОМЫСЛІЕ ср. глыбокадумлівасьць.

ГЛУПЫЙ а чалав. неразумны, путавумны, абмежанага розуму; глупы, глупенькі, глупец, глупасьць, глупава тасьць, глупень, глупыр, глупяндзей.

ГЛУХОЙ а чалав. пазбаўлены здольнасьці чуць; глухі, глухаваты, глохнуць, глухата. Глухая бяроза, асобная адмена з касматымі лісьцямі. Глухмень, глухая пара дня ці году; закінутае, запушчаннае, дзікае мейсца.

ГЛУХАРЬ адмене цяцярука Tetrao Urogallus, глушэц.

ГЛУХОНѢМОЙ — нямы.

ГЛЫБА ж. аблом, ком цьвёрдай зямлі ці дзірвана на ральлі, камага, глыба, ком.

ГЛЯДѢТЬ на што куды; глядзець, гледзіны, агледзіны, угледзіны.

ГЛЯДЬ, зір, зірк! Я толькі зір у хату. Зірк, вачыма на мяне.

Зірні на бачок, дзе стаіць мачок.
(P 8-9. 103).

ГЛЯНЬ, зірні, гля, глянь. Ты-ж толькі глянь, зірні сюды, Людзі мае, гля, што ён роріць (Гродз.).