Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГЛАДЬ ж. гладкасьць, чыстая роўнасьць: у лесе, гал, прагал, прагаліна; на вадзе гладкія паясы: ласа.

ГЛАЗЕТ м. фр. тканіна з шаўковай асновай і гладкім сярэбраным або залатым утокам — грызэт.

ГЛАЗУРЬ ж. ням. шклісты блеск наводжаны праз агонь на гліняныя вырабы; паліва, глёк.

ГЛАЗ м. орган зроку; вока, вочы, вочкі, вочны; зікры, бакулы.

ГЛАЗОК м. у пярсьцёнку, жукавіна, жукавінка.

ГЛАЗѢТЬ, талопіць вочы, талопіцца, зерыць.

ГЛАС м. голас, голасны, галасаваць, крычаць голасна, крэпка.

ГЛАСНОСТЬ ж. разгалоснасьць публічная, прылюдная; галоснасьць, яўнасьць.

ГЛАСИТЬ, цьвердзіць, павяшчаць.

ГЛАСНЫЙ м. сябра гарадзкой управы, магістрату, лаўнік.

ГЛАШАТАЙ м. клікун, клікатар, спавестнік.

ГЛЕВ м. сьлізь, якая пакрывае рыбу; глёс, глюз.

ГЛЕТЧЕР м. ням. горны лёд, ляднік, ледавень.

ГЛИНА ж. агульн слав. гліна, глінка, гліняны, глінясты.

ГЛИСТА ж. чарвякі, якія жывуць у кішкох чалавека; гліста.

ГЛОБУС м. лац. клуб які выабражае нашу зямлю (зямны глобус), нябесны круг з гвездамі (нябесны глобус), глобус.

ГЛОДАТЬ што, агрызаць, аб‘ядаць або выядаць што з цьвёрдага; глабаць, гладаць. Наехалі госьці, гладаць косьці, Голай косьці і сабака ня гложа, Бяззубы ня гложа, а толькі глабае косьць. Глабае стары сухія скарынкі. Глодыр м. глодырка ж. сварлівы, кваклівы, прычэплівы чалавек.

ГЛОТАТЬ што, глытаць, глынаць, каўтаць, лыкаць, Глытае сьлёзы свае ціхамоўкам. Ні