Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫСОВЫВАТЬ што, вытыкаць вон, на зьне: высуваць, высалупляць, выстырнаць.

ВЫСОТА ж. вышыня, высь, выскаць, высачня, высасьць. Высь паднябесная. Ўзьбіўся на выскаць, ледзь галавы не скруціў. (Сержп. 94). Высачня тэй гары незьмяроная (Рам.). Вялікая вышыня гэтай вежы. Якая можа быць яго высасьць, высокасьць. Ня так высока, як стройнага стану.

ВЫСОЧЕСТВО, велячэсьлівасьць.

ВЫСОКОБЛАГОРОДІЕ, крывічэсьлівасьць.

ВЫСПРЕННЫЙ, вызлёцісты.

ВЫСКОМѢРНЫЙ, фанабэрысты, чванлівы.

ВЫСОКОПАРНЫЙ, велягорны, велягорыка.

ВЫСОКОУВАЖАЕМЫЙ, шаноўны.

ВЫСОКОПРЕВОСХОДИТЕЛЬСТВО, веляможнасьць.

ВЫСКОПРЕПОДОБІЕ, правялебнасьць.

ВЫСОКОПРОСВЯЩЕННЫЙ, велясьвятарны.

ВЫСОКОСЕРДНЫЙ, велясэрдны.

ВЫСОКОСЛАВНЫЙ, веляслаўны.

ВЫСОКОТОРЖЕСТВЕННЫЙ, веляўрочысты.

ВЫСОКОУМІЕ, велямудрлівасьць.

ВЫСПРАШИВАТЬ у каго, што; выпытываць, выведываць.

ВЫСТАВКА ж. выстаўка, спаказ. Спаказ прамысловасьці, ратайства, хатніх вырабаў.

ВЫСТЕГИВАТЬ коўдру вопратку, пікаваць.

ВЫСТИРАТЬ што, вымыць, выпраць.

ВЫСТРАГИВАТЬ што, выстругаць, выстружка, выстружны. Выстругаў ножыкам палку. Прыгожая выстружка (разьба) на вокнах.

ВЫСТРОИТЬ што, збудаваць, пабудаваць. Збудаваў хату, млын. Пабудаваў не адзін будынак, хату.

ВЫСТРАЧИВАТЬ што, штабнаваць.