Перайсці да зместу

Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЫРУЧАТЬ што, каго; высвабаджаць якім колечы спосабам з бяды, гора, няволі; вызваляць. Бывала людзей вызваляю, а цяпер сам прападаю. Вызваліў, выбраў гэтулькі-то грошы за лес.

ВЫРЫВАТЬ што, выкапываць, выкопны. У гэтым гаду прыдзецца выкапываць камяні на полі. Выкапалі яму.

ВЫРѢЗЫВАТЬ што, выразаць, выцінаць. Вырэзаў з паперы коніка. Вырэзаў кляновую касакеліну. Горад узят быў прыступам і выцята было многа людзей. Тнецца з размаху „рубить“, рэжацца з надуму. Цяў па галаве шабляй, нажом. Адцяў нітку. Вырэзаў рысунак на медзі.

ВЫРЯЖАТЬ каго, апранаць у аздобную вопратку: строіць, строіцца, выстраены.

ВЫСАСЫВАТЬ каго, што з чаго; ссаць сок з чаго, выцягаць волагу; высмактываць, высысаць.

ВЫСВОБОЖДАТЬ каго, з чужой залежнасьці; вызваляць, вызваленьне, вызваленец.

ВЫСКАБЛИВАТЬ што, выскрабаць, выскрабкі.

ВЫСКАЗЫВАТЬ што, гаварыць, апавядаць, што на душы, проста, адкрыта; выслаўляць, высказываць.

ВЫСКАЛИВАТЬ зубы, вышчараць, выскірзацца.

ВЫСКАЛЬЗЫВАТЬ, выскаўзаць, высмыкаць, высьлізаць. Высьлізнулася, высмыкнулася, выскаўзнула шклянка з рук.

ВЫСКРЕБЫВАТЬ што, выскабліваць.

ВЫСЛУШИВАТЬ каго, выслухаць. Доктар выслухае хворага. Нашто мне выслухаць вашы нараканьні.

ВЫСЛѢЖИВАТЬ каго, высачываць; зн. ісьці па сьлядох; „сакмо“, знак ад ступаньня, сіганьня нагамі.

ВЫСМАТРИВАТЬ што, выглядаць.

ВЫСМОКТАТЬ што, выцмактаць.