Сонца слупамі бліскучымі Крые зямлю… Думкі сьвідруюць кіпучыя Голаў маю.
Сьцелюцца цені ўкол доўгія,— Сонца уніз Сходзіць звычайнай дарогаю. Небная высь
Нейкай таемнай пялёнкаю З рабых аблок, Йдучых усходняй старонкаю, Шлець зямлі змрок…