Гэта старонка не была вычытаная
Няўтульнай вёску глухатою
Усьлед за сьцюжаю асеньняй абдало,—
Няма і тых, каго вясною
Сюды цягло.
На брук ўцяклі й гразі ня месяць,—
На гэта сярод іх „ахвотнікаў“ няма,—
Бач, няцікава, як на месяц
Пяе зіма…
А ты вось вухам прызвычайным
Знаходзіш ўсё—у пеньні птух, ў брахні сабак,
Прыроду любіш рознастайнай,—
А сумна так…
Кастрычнік грае табе кустам,
Да вёскі цягнецца душы вага…
Але чаму-ж вакол так пуста?!.
Скрыпіць туга…
|}