Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ОЙ, ВОСЕНЬ!..

Ой, ды ня крышы тугою, восень!—
Я за хмарамі, у зорах, блукаю…
Сонца чырваньню вясновай занялося,
Сэрца раніцай вясковай стукае.

Ой, ды ня спугнеш яе ты сьвістам,
Не зальлeш агністую імжакаю,—
Годзе ночка па пажоўклым лісту
Над дзіраваю страхой паплакала.

Ой!.. ды ці ты, хворая, нас поймеш?!—
Твае вочы попелам засыпаны…
Скінь яго—й цябе бурлівы пройме
Вір,—дармо, што дні твае абшчыпаны…

Воўк зімы шчыпаў іх прагавіты,
Ды ўжо скончылась яму піліпаўка.
Смак імглы, вясны паводкай змыты,
Па лазе вясельле сьмела рыпае…

Ой, ды ня крышы тугою восень,
І ня цкуй праз комін вецер сукаю:
Ня спыніць таго, што пачалося,—
Сэрца раніцы па, вёсках стукае,