Перайсці да зместу

Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВОСЕНЬ

На восень посьцілкай стракатай
Казерыць няпрыхільна дзень
І лісьцем дыхае з-за хаты:
Травы счарнелай куст кудлаты
Хлюпоча холадам вадзе.

Рака з рыштом зраслася крыжам
Й здалёк выблёстуе на сьнег…
А луг да чорнага абстрыжан,
Ў куп‘ёх, папрыліпаных грыжай,
Йшчэ прагна марыць аб вясьне…

Віхор з лістом гуляе ў жорны…
Такі па вёсцы пасткай чорнай
Гудуць на голы лістапад,—
А той пуцінай пазадворнай
Свой распаўсюджвае ўрад.