Перайсці да зместу

Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЯСНА

Абапёршысь на бярозку,
Месяц крывіцца на вёску,
Муціць змрок начы.

Грукат. Бешаныя хвалі
Ля млына гвалтуюць палі,
Дзіка равучы.

Панатоўпіліся крыгі
Й напіраюць ў ствол сквярыгі
Дупляной вярбы…

Разгулялася паводка!..
Цягне буйства ўва ўсю глотку
Песьню барацьбы.

Шчасьце хвалямі рагоча,
Сэрцы нашыя стукочуць
Разьвясёлы марш.

Вочым мы зямлі аблічча,
Песьціць зрок наш яго й кліча
На жыцьця кірмаш.