Гэта старонка была вычытаная
∗
∗ ∗ |
Жвава конік бяз пугі ў калёсах бяжыць
Па істужцы пясочнай—дарозе.
Рупнасьць весела плуг адбівае, зьвініць,
З селянінам сьпявае на возе…
Вось узьляцелі яны на крыжовы бугор
І на сьценку аглоблі загнулі,
І знаёмых палеткаў прыгожы убёр
У пяшчоце сваёй захлынуў іх.
Толькі дзесьці жыцьцёва па струнах зямлі
Адбіваюць бунтоўную колы…
Яе гукі сусьветнае сілы сплялі
З песьняй лета—прыгожай, вясёлай!..