Перайсці да зместу

Старонка:Uładzimier Chadyka - Suniсy (1926).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БЕЛАРУСЬ


∗     ∗

Не, ня веру, брат, я, каб была прыгажэй
Па пякноце сваёй Швайцарыя!..
Паглядзі толькі ты, прыгледзься бліжэй
Вокам ясным на сіні-абшары.

Усё сьмяецца, пяе, нібы ў казцы якой,
На шаўковае кліча улоньне…
Паміж красак, кустоў—над зьмяістай ракой
Сонца ласкава грае ў бяздоньні.

Мілагучныя сьпевы званочкаў нябёс
Дрыгацяць над зямлёй няспынёна…
І бадзёра ў прастор бурліць працаю вёска,
Шэрым узорам з-пад гушчы зялёнай.