Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

знаў пустату. Ён засунуў туды руку і ўрачыста прамовіў заклінанне:

— Чаго яшчэ тут няма, з’явіся! Што ёсць, застанься!

Том вынуў са схову чыстую сасновую скрыначку. Там ляжала мармуровая галачка. Том здзівіўся незвычайна. Ён з недаўменнем скроб патыліцу і мармытаў:

— Не, гэта немагчыма! Што-ж гэта такое?

Ён са злосцю кінуў галачку і пачаў разважаць. Справа ў тым, што яго ашукалі забабоны, якія ён і яго таварышы лічылі за абсалютную ісціну. Забабоны абвяшчалі, што калі закапаць галачку, сказаўшы над ёю пэўныя заклінанні, і на працягу двух тыдняў не чапаць яе, а потым адкапаць з тымі словамі, якія былі сказаны Томам, то замест адной галачкі вы знойдзеце ўсе, якія вы калі-небудзь згубілі, хоць-бы яны былі згублены і вельмі далёка адна ад адной. Але вопыт безумоўна не ўдаўся, і вера Тома была глыбока пада-