Старонка:Tven.Pryhody Toma Souera.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Том! Не мані мне! Я гэтага цярпець не магу.

— Я не маню, цёця. Усё гатова.

Цёця Поллі ўсё-ж такі не паверыла. Яна пайшла сама паглядзець і была-б рада, каб словы Тома хоць на дваццаць процантаў аказаліся правільнымі. Калі-ж яна ўбачыла, што ўвесь плот пабелены, ды яшчэ пабелены густа, у некалькі пластоў, і нават па зямлі ўздоўж плота праведзена белая паласа, — яна прышла ў невыказнае здзіўленне.

— Ну, ведаеш, гэтага ўжо ніколі не падумала-б!.. Трэба сказаць праўду, Том, ты можаш працаваць, калі захочаш. — Тут яна палічыла патрэбным змякчыць камплімент: — Толькі вельмі ўжо рэдка табе гэтага хочацца. Ну, ідзі гуляй. Толькі глядзі — прыходзь дахаты ўчас, а то я цябе!..

Яна была ў такім захапленні ад яго вялікага геройства, што павяла яго ў камору, выбрала лепшы яблык і паднесла яму, доўга разважаючы аб тым, што пасля добрасумленнай