Старонка:Taraskievic.Vybranaje.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

еў бы жыўцом тваё мяса, за тое, што мне натварыў ты!
Абараніці тваю галаву ад сабак не удасца,
Не — анікому! Няхай сабе хто хоць і дзесяць і дваццаць
350. раз мне дароў прынясе, няхай столькі яшчэ абяцае,
золата хоць бы даваў мне Прыям, колькі сам ты заважыш,
то і тады не згаджуся. І так твая родная маці
плакаць не будзе па сыне на марах хаўтурных ляжачым,
параздзіраюць цябе без астатка сабакі і птушкі!»
355. І адказаў паміраючы Гектар з хвастатым шаломам:
«Знаючы добра цябе, то не трэба было і прасіцца,
бо у грудзях сваіх маеш жалезнае сэрца, Ахіле.
Але глядзі, каб табе я не стаўся прычынаю гнева
бога якога, як прыдзе той дзень, калі Феб Апалон і з Парысам,
360. хоць ты і дужы, загубіць цябе каля скайскае брамы».
Так гаварыўшага Гектара смерць абымала.
Хутка пакінула цела душа і зышла да Аіда,
свой праклінаючы лёс, пакідала бо сілу й юнацтва.
A да яго паміраўшага так Ахілес прамаўляе:
365. «Сам ты здыхай! A мяне то тады толькі смерць напаткае,
як зажадае Зявес і ўсе іншы багі неўмірушчы».
Кажучы гэтак, рвануў сваю медную піку ён з цела
й кінуў далёка, a з плеч акрываўлену зброю
хутка сцягнуў. Падляцелі іншыя воі-ахейцы
370. і дзіваваліся, гледзячы на хараство і на веліч
Гектара. І не пакінулі цэлага месца на целе,
пераглядаліся паміж сабою і так гаварылі:
«Ну вось цяпер, як пашчупаеш Гектара, шмат ён мякчэйшы
чым быў тады, як агнём пазапаліваў нашыя лайбы».
375. Так прамаўляючы, ранілі пікамі Гектара цела.
A калі зброю сцягнуў з яго боскі Ахіл быстраногі,
стаў між ахейцамі й кажа такія крылатыя словы:
«Мілыя другі, аргейскія ратнікі і ваяводы!
Што ж, як багі нам далі супакоіці воя такога,
380. зла прычыніўшага больш, як усе астальныя,
то ці не спробаваць збройна пайсці нам цяпер во на горад,
каб такім чынам спазнаць, адгадаці траянскія планы:
ці пасля Гектара смерці ўжо замак высокі пакінуць,
ці і без Гектара думаюць там удзяржацца і біцца.
385. Але на што мне падобныя думкі падказвае сэрца:
непахаваны ж ляжыць, неаплаканы прад караблямі
мілы Патрокл, a яго ж не пакіну ніколі, пакуль я
паміж жывымі хаджу, аж пакуль мяне носяць калені.
Хоць аб памершых не помняць, зышоўшы ў бяздонне Аіда,
390. я буду помніць і там наймілейшага друга.
Песню цяпер перамогі спявайце, ахейскія хлопцы!