Перайсці да зместу

Старонка:Svejk.4.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага нягодніка і ягоныя дапаможнікі. Хто ведае, што тут яшчэ можа выйсьці?

Але маёра Вольфа ахапіла раптам нячуваная ўпартасьць і невядомае яму жаданьне крыві. Ён сказаў, што павесіць гэтага падлюгу зараз-жа, як дапытае, а ўсю адказнасьць за гэта прыме на сябе. Дарэчы, ён можа гэта сабе дазволіць, бо мае там уверсе моцную руку, дык на ўсё начхаць, бо тут справа стаіць зусім, як на фронце. Калі-б гэтага чалавека затрымалі адразу-ж на першай лініі акопаў, яго-б таксама дапытвалі і тут-жа павесілі. Апроч таго, пану капітану напэўна вядома, што кожнаму начальніку асобнае часткі ў чыне ня ніжэй за капітана дазваляецца ў раёне вайсковага дзеяньня вешаць усіх падазроных асоб.

Праўда, тут маёр Вольф крышку памыляўся ў гэтай гутарцы пра права вешаць. Ва Ўсходняй Галіччыне гэтае права, што бліжэй да фронту, то мелі ўсё больш нізкія чыны. Быў таксама выпадак, што начальнік патруля, капрал, загадаў павесіць дванаццацігадовага хлопчыка, што здаўся падазроным таму, што ён варыў сабе ў пакінутай вёсцы ў напаўзруйнаванай хатцы бульбу.

Спрэчка ў маёра з капітанам разгаралася.

— Вы ня маеце права, — узбуджана даводзіў капітан. — Вешаць мае права толькі вайсковы суд.

— Глупства, мы яго і бяз суду найлепш павесім, — шыпеў маёр.

Швэйк, што ішоў крышку наперадзе ад абодвых афіцэраў і чуў усю гэту цікавую гутарку, зьвярнуўся да сваіх канвойных:

— Ці кіем, ці палкай! Ці савой аб пень, ці пнём аб саву, — адна трасца! От у нас у карчме на Завадзільцы ў Лібзне таксама паспрачаліся, хто лепш выганіць вон нейкага Вашака, што заўсёды любіў паскандаліць: ці адразу лепш яго выправадзіць, як толькі ён пакажацца ў дзьвярох, ці пасьля таго, як папросіць сабе куфаль піва, заплаціць за яго і вып’е, ці калі станцуе першую польку. А гаспадар хацеў, каб яго вывелі пасьля таго, як ён разгаворыцца і больш вып’е, от тады і прымусіць яго плаціць, а пасьля адразу і ў каршэнь… А ведаеце,