Старонка:Svejk.4.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зламаў прысягу, запісаўся ў расійскую армію і дапамагае ёй як разьведчык і шпіён.

Аўстрыйскае міністэрства ўнутраных спраў ня ведала яшчэ дакладна, ці існуюць у расейцаў баявыя дружыны перабежчыкаў. Яно яшчэ ня ведала пра рэволюцыйныя організацыі за межамі і толькі ў жніўні на фронце Сокал — Міляцін — Бубноў батальённыя командзіры атрымалі сакрэтны абежнік, што былы аўстрыйскі профэсар Масарык уцёк за межы, дзе распачаў антыаўстрыйскую пропаганду.

Нейкі дурань у штабе дывізіі дадаў да абежніку гэтакі загад: «У выпадку, калі давядзецца затрымаць вышэйадзначаную асобу, прапануецца зараз-жа прывесьці яе ў штаб дывізіі».

Гэта — каб увекавечыць памяць пана прэзыдэнта Масарыка, каб ён ведаў, якія жалезкі і сіло чакалі яго на лініі Сокал — Міляцін — Бубноў.

Маёру Вольфу ў той час яшчэ і ня сьнілася, як працавалі супроць Аўстрыі перабежчыкі, што, спаткаўшыся дзе-небудзь у Кіеве ці ў іншым месцы, на пытаныне: «Што ты тут робіш?» весела адказвалі: «Я здраджаю яго імпэратарскай вялікасьці!»

Маёр ведаў з абежнікаў толькі перабежчыкаў і шпегаў, адзін з якіх, от той самы, што цяпер павялі на гаўптвахту, так проста трапіў у ягоныя рукі. Маёр Вольф як чалавек чэсталюбівы ўяўляў сабе ўжо, як пахваліць яго вышэйшае начальства і якую ён атрымае ўзнагароду за сваю пільнасьць, асьцярожнасьць і дбайнасьць.

Не даходзячы яшчэ да гаўптвахты ён быў упэўнены, што пытаньне: «Хто тут гаворыць па-нямецку?» ён зрабіў знарок, бо ўжо з першага погляду гэты палонны здаўся яму падазроным.

Афіцэр, што ішоў поруч з ім, ківаў талавою і заўважыў, што давядзецца данесьці пра тое, што затрымалі гэтага чалавека начальніку гарнізону, каб той накіраваў вінаватага ў вайсковы суд. А дапытваць яго тут-жа на гаўптвахце і павесіць на першым дрэве, як прапануе пан маёр, зусім нельга. Павесіць яго напэўна павесяць, але пасьля суду і паводле закону, а перад яго сьмерцю, магчыма, калі добра дапытаць, знойдуцца спольнікі