Старонка:Sun i matsi.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана


Гарады — Мінск, Віцебск, Вільня,
Магілёў, Гародня
І Смаленск з сцяной цаглянай
Разляглі выгодне.

Аб вялікай нашай славе
Сведчаць на свет цэлы, —
Як жылі мы, панавалі
40 Ў родным краі смела.

Во ўсё гэта, мае дзеткі,
Ад межаў да межаў
Беларусяю завецца
Й да цябе належа.

Сын

— А! Ўжо сцяміў! Дык багат я,
Меўшы столькі цудаў:
Гэткім чынам я ніколі
Служкаю не буду.

Ну, а йшчэ скажы мне, мамка,
50 Бо я не разважыў:
Што такое беларусы,
Як настаўнік кажа?

Маці

— Ах, які ты йшчэ дурненькі,
Каб не скеміць гэта!
Ну, паслухай: усе людзі,
Што ад лета ў лета,

Ад пакон вякоў жылі тут
І жывуць сягоння,
Носяць світкі, носяць лапці
60 Ды былі ў прыгоне,

Ўсе — і ты, і я, суседзі,
Хто, па-твойму, прусы?
Дык жа ўцям: на Беларусі
Жывуць беларусы!

Ды яшчэ, каб лепей ведаў,
Мушу табе ўспомніць: