Старонка:Stankevich 1935.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

III. Праца Б. Эпімах-Шыпілы да часу Вялікай Расейскай Рэвалюцыі.

Праца Шыпілы дзеліцца на два пэрыяды: на дарэвалюцыйны і парэвалюцыйны. Зачнём з першага.

Бліжэй апісваючы беларускаую дарэвалюцыйную працу Шыпілы, трэба зазначыць, што іншла яна перадусім у трох кірунках: сабіраньне кніжак і агулам культуррных памятак беларускай мінуўшчыны, гадаваньне, арганізаваньне і ўсьведамляньне беларускай моладзі і ўрэшце арганізаваньне беларускай культурнай, перадусім выдавецкай працы.

§ 1. Сабіраньне беларускіх культурных памятак.

1. У скромнай сваей кватэры ў Пецярбурзе (4 лінія 45 - 16) грамадзіў Шыпіла рэдкія беларускія, або беларускай справы датычныя, рукапісы, кніжкі і іншыя забыткі. Пазнаць-жа гэтыя беларускія кульутрныя цэннасьці апрача сваіх студыяў, меў ён магчымасьць будучы дзейным сябрам Архіўнай Камісіі ў Віцебску, ад імя якой у 90-х гадох езьдзіў на Архэолёгічны З'езд у Рыгу, а так-жа спаўняючы абавязкі дырэктара Імпэратарскай Пецярбургскай Бібліятэкі. Праўда, афіцыяльна ён лічыўся "памоцнікам бібліятэкара" - гэта знача памоцнікам дырэктара, але