Старонка:Stankevich 1935.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

і народавольскіх імкненьняў самых-жа расейцаў.

Дарэчы тут адзначыць, што Шыпіла, будучы ў пачатку нашага стагодзьдзя прафэсарам у Р-К Дух. Акадэміі ў Пецярбурзе, праз некаторы час працаваў разам з кс. праф. Яўнісам, ведамым літвіном філёлёгам, які паддзержаваў літоўскі нацыянальны рух сярод літоўцаў акадэмікаў і спрыяў беларусам.

Цэнтрам гэтых рухаў быў перадусім сталічны Пецярбург, асяродака-жа гэтых розных народаў імкненьняў была перадусім студэнская моладзь. Першыя расткі беларускага романтызму, як куультурнага, навуковага, так і палітычнага, Шыпіле ня былі няведамы. За часоў дасьпелай моладасьці Шыпілы жывымі яшчэ былі традыцыі творчай працы на беларускай ніве Баршчэўскага, Рыпінскага, Чэчата, Дунін-Марцінкевіча і інш., а так-жа й палітычныя натугі К. Каліноўскага. Многае-ж узноў з праяваў беларускага жыцьця бачыў Шыпіла яшчэ за часоў моладасьці і сваімі ўласнымі вачыма. На яго можна сказаць, вачох адбылася сьмяротная трагедыя цара Аляксандра II, паўшага з рук беларускага народавольца Ігната Грынявіцкага; знаўся Шыпіла і нават у блізкіх быў адносінах з Фр. Багушэвічам, тварцом беларускай нацыянальнай ідэолёгіі, знаўся так-жа з вучоным сабіральнікам памятак беларускай мінуўшчыны Сапуновым, з вялікім прыяцелем беларускага народу Ал. Ельскім і інш. прадстаўнікамі беларускага романтызму, пачынальнікамі беларускага нацыянальнага адраджэньня.

За часоў так-жа дасьпелай моладасьці Шыпілы рабіліся між іншым спробы русыфі-

7