Старонка:Son na kurgane.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам, (як музыкі перэрвалі ігру).

А каб цяпер - "Волны Дунаю"...
Дунай я часта ўспамінаю.

(Іграюць "Волны Дуная", усе ім патцягіваюць; пасьля - як падніманые з мейсца няведамай сілай - пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца выгляд кожная пара мае не натуральны - поўдзікі, пануры; астальные - па адным пры кожным століку - седзяць і глуха патпеваюць музыкам: Сам так-жэ круціцца; стражнік сядзіць. Па колькі мінутах, атчыняюцца ў шынку дзьверы і двух мужчын уцягіваюць замёрзшую скасьцянеўшую кабету; ўсе, не дагледзеўшы гэтаго, час нейкі ешчэ круцяцца).

Шынкар, (так-жэ не зауважыўшы с пачатку).

Што гэта? Што? Сьвяты Бог з вамі!
Скуль вы с такою падарожнай?

1-шы мужчына. (Музыка і гульня ціхне).

Замёрзла тутка пад вакнамі.
Ешчэ к жыцьцю вярнуці можна.

2-гі мужчына.

Мы йшлі сюды шукаць начлегу, -
Глядзім - ляжыць, як корч, кабета.

Шынкар.

Нясіце сьнегу! Жывей сьнегу!
Сьнег памагае ў разох гэтых.

Нехта з гасьцей.

Так, як нябошчыку палонка.

(Усе апступліваюцца каля замерзшай і угледаюцца).