Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзеда, як да здаровага чалавека. Яны ішлі ў места, таму што не маглі знайсьці працы ў Пагнэмбіне. Кропіў дождж; баба плакала з гора й тугі па згубленай хаце і ўсёй вёсцы. Мужык маўчаў. На дарозе ня было відаць ні ваза, ні чалавека і толькі ў баку чарнеў змочаны дажджом крыж. Дождж ліў усё мацней, хмары зацягнулі неба і паступова цямнела.

Бартэк, Магда і Франэк ішлі ў мэста, таму што пераможніку каля Гравэлёту і Сэдану трэ’ было яшчэ ўзімку сядзець у вастрозе па справе Бэгэ.

Паны Яжынскія заўсёды пражывалі ў Дрэздэне.