Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Як гэта так тутэйшыя?

— А як-жа. Я сам бачыў, дый і ўсе бачылі, як Бартэк Словік падаў голас за Шульбэрга…

— Бартэк Словік? — пытаецца пані Яжынская.

— Але. Цяпер яго вяскоўцы лаюць. Мужык качаецца па зямлі, плача; Магда яго лае да апошняга. Але я сам бачыў, як ён галасаваў…

— Гэткага мужыка трэба выгнаць вон з вёскі, — заўважае ўласьнік Мізэрова.

— Гэта-ж і іншыя, што былі на вайне, гэтак сама галасавалі, як і ён, — кажа Мацей. Людзі кажуць, што ім гэтак загадалі…

— Надужыцьці, надужыцьці! выбары няважныя, гвалт! машэньніцтва! — чуюцца розныя галасы.

У гэты дзень невясёлы быў палудзень ў пагнэмбінскім двары.

Увечары Яжынскія выехалі, але ўжо ня ў Бэрлін, а толькі ў Дрэздэн.

Тымчасам Бартэк, абсыпаны лаянкай і пракляцьцямі, сядзеў у сваёй хаце, чужы навет для ўласнае жонкі, таму што і яна ў гэты дзень ухілялася ад яго і ўпарта маўчала.

∗          ∗

Увосень Бог даў ураджай і пан Юст, якому засталася Бартэкава зямля, цешыўся, што зрабіў саўсім не благую справу.

Праз нейкі час з Пагнэмбіна ў места ішло трое людзей: мужык, баба і дзіця. Мужык пахудзеў, згорбіўся і болей быў падобны да высахшага