Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трывога.


I.

Ужо два тыдні, як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чэканьне чагось страшнаго і неадваротнаго. А што паслужыла першаю прычынаю, дык гэта вялікая суш. Як толькі пачалася весна, ніводнаго не было дожджыка. Пасеянае збожжэ ў поліх і агароды гібелі. На гэтым грунце і пайшлі ўселякіе гутаркі. То тут, то там на вуліцы зьбіраліся мужчыны і жанкі і разьбіралі прычыны, чаму німа дажджу, тут-жэ расказывалі розные страшные здарэньня апошніх дзён. А нідаўна пастушкі бачылі такое дзіва, што і ў лысых падымаліся дыбам валасы: па полі совалася ваўчыца, ў каторай была чэлавечча галава! Апроч гэтаго, ў лесі, як казалі, туля-