Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Каму і ня ведаць, як не Андрэю,—пажартаваў Стаська Гук.

Андрэй зьмешаўся, пабляднеў і сказаў:

— Так гаворуць.

Андрэй зірнуў на Максіма. За апошніе часы Максім асунуўся, пахудзеў. Вочы яго глыбака запалі ў лоб. Відаць, многа горкіх думак, трывогі і клопату перэмятушылася ў яго мазгох. І было с чаго: што злога ён зрабіў? за чыю віну паплаціўся? І куды цяпер дзецца? Андрэй, як праступнік, апусьціў галаву. Момант, і ўвесь здрыгануўся, падняў галаву, акінуў усіх поглядам.

— Максім, братка! Гэта за мяне ты пакутуеш: гэта я сьсёк дубка! Рабі са мной што хочэш. Бій, катуй мяне!—Усе змоўклі і пазіралі на Андрэя.

— Нехай будзе пракляты той час, калі я першы раз зірнуў на гэта нешчаснае дрэва. За што цярпіш ты?

Максім горка усьмяхнуўся.

— Ты сьсек дубок? Ось ніколі не спадзеваўся!.. Э! цяпер ужо ўсё роўна. Табе можэ ад гэтаго лягчэй, а мне—адзін чорт. Ды, калі на праўду вышла, то ты не такі ўжо вінаваты, як табе здаецца… О, каб