Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што гаворыць загублены ім. чэлавек, і ён пашоў. Яму паказалася, што людзі глядзелі на яго так, якбы ведалі ўсю справу з дубком. Андрэй прывітаўся с селянамі агульным „дзень-добры“, а Максіму працягнуў руку і нясьмела сказаў:

— Здароў, Максім!

— Здароў, брат Андрэй! Ну Андрэй сказаў Максім: прымай брат, ў патсуседзі.

Сэрцэ у Андрэя так і апала: няўжо Максім ведае, што ён, Андрэй, сьсек дубок—чаму загаварыў аб патсуседзтве? Не! каб ведаў, то наўрад-бы падаў яму руку, ня толькі што зьвярнуўся-б да яго с такой мовай.

— За вошта-ж, брат, цябе выдалілі? — спытаў замест атказу, нібыта нічога няведаючы, Андрэй.

— Тырчэў на дарозі пень, пакуль за яго ня чэпляліся; а сталі чэпляцца — пню не стрымацца.

— Дык не за дубок атказалі ад мейсца?!—з жарам спытаўся Андрэй, і вочы яго прасьвятлеліся.

Максім нахмурыўся, якбы цень лёг на яго лоб.

— Скуль ты ведаеш аб дубку?