Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цу. Во, ўжо колькі дзён ён староніцца ад людзей і жыве толькі сам сабой, сваімі думкамі, каторые так моцна стамілі яго душу. У сяле, ў тым яго мейсцы, дзе вуліца выходзіць к Нёмну, стаяла даўней старая карчма. Гэта карчма, бывала, бітком была набіта людзьмі. Сюды сходзіліся і ў радасьці і ў горы; тут была гарэлка, каторая, як кажуць знайкі па часьці выпіўкі, была і крапчэйшая, і таньнейшая, і шмат прыямнейшая ад цяперашняй манаполькі. Во, па старой памяці, сюды ўсё ешчэ цягнула селянаў гэта мейсцэ, дзе стаяла калісь карчма, ад каторай застаўся адзін толькі падмурак; і тут стаялі яны, ўсунуўшы ў зубы цыбукі і схаваўшы рукі ў рукавы кажухоў, пад аткрытыхм небам. І гэтым разам былі тут мужчыны, і сярод іх ішла сур’ёзная гутарка. Андрэй стаяў здалёк адзін і не адважываўся падыходзіць бліжэй. Раптоўна ён задрыжэў: у гэтай кучцы селянаў быў Максім Заруба. Андрэй быў павярнуўся, каб ісьці назад, але яго цягнула нейкая сіла да гэтай кучкі. Патаптаўшыся момант на адным мейсцы, ён зноў павярнуў назад. Максім стаяў і штось гаварыў. Аб чым ён гаворыць? Андрэй ня мог больш працівіцца жаданьню ведаць,