Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Жонка ня ўтрывала і пачала распытываць Андрэя.

— Ат, ня дуры ты мне галавы! — адмахнуўся Андрэй.

— Ну, ці-ж ёсьць у цябе розум? Навошта-ж было іх сеч? Каму з гэтага карысьць?

— Чорту лысаму! — сказаў Андрэй.

— Толькі-ж чорту… Хіба іх агледзіў хто? — не атступалася жонка.

— Во дзе яны ў мяне сталі, дубкі гэтые! сказаў Андрэй і паказаў рукой на горла. — Чэлавека вось выгналі з-за іх, а ты…

— Дык ты вярнуў яго гэтым?

Андрэй не знайшоў што сказаць, маўчаў.

VII.

Ешчэ больш заблутаўся Андрэй. Толькі цяпер ён праканаўся, што кідаць дубкі ў ваду была дурная выдумка. І праўда: ці вярнуў ён гэтым Максіма на мейсцэ? Ці дастаў сабе спакой? І ласне можна аткупіцца ад сумленьня тым, што ён пакідаў у ваду дубкі? — „Дурэнь я“, — думаў Андрэй трасучы карове трасянку.

Ухадзіўшыся, Андрэй вышаў на вулі-